Тэхналогіі збору даных, якія выкарыстоўваюцца ўпраўленнем сацыялагічных даследаванняў, уключаюць як колькасныя, так і якасныя методыкі.

1. Інтэрв'ю па месцы жыхарства – найбольш распаўсюджаны метад збору інфармацыі, таму што дае магчымасць атрымаць дастаткова падрабязную інфармацыю па пытаннях, якія цікавяць даследчыка на базе рэспубліканскай выбарачнай сукупнасці. Цэнтрам рэгулярна праводзяцца апытанні метадам фармалізаванага інтэрв'ю «тварам да твару». Залогам якасці ў даных апытаннях выступае наша рэспубліканская сетка інтэрв'юераў, якая дазваляе праводзіць даследаванні не толькі ў гарадах, але і ў сельскіх населеных пунктах. Таксама ў мэтах прадухілення страты рэпрэзентатыўнасці атрыманай інфармацыі супрацоўнікамі ІАЦ ажыццяўляецца шматступеньчаты кантроль палявых работ і якасці першапачатковай інфармацыі (запоўненых бланкаў інтэрв'ю і масіву даных).

2. Вулічнае інтэрв'ю – методыка, якая ў большай ступені падыходзіць для рэалізацыі аператыўных даследаванняў. Спецыялістамі Цэнтра адпрацаваны механізмы правядзення вулічных апытанняў, распрацаваны ўнікальныя тэхналогіі забеспячэння рэпрэзентатыўнасці даных. У цэлым гэты метад дазваляе ў самыя кароткія тэрміны атрымаць праўдзівую інфармацыю па рэспубліканскай або рэгіянальнай выбарцы.

3. Тэлефоннае інтэрв'ю (тэхналогія CATI – Computer Assisted Telephone Interview). У 2010 годзе ў партнёрстве з Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Белтэлекам» быў створаны ўнікальны call-цэнтр, які не мае аналагаў у Рэспубліцы Беларусь, – апаратна-праграмны комплекс «Аўтаматызаваная сістэма сацыялагічных апытанняў». АПК «АССА» арыентаваны на хуткае, якаснае, нізкае па кошце i дакладнае правядзенне апытанняў на аснове найбольш поўнай і актуальнай сеткі агульнага карыстання "Белтэлекам". Сістэма таксама можа выкарыстоўвацца для апытання персаналу, кліентаў, забяспечваючы тым самым павышэнне лаяльнасці ў групах, якiя цікавяць даследчыка . Такім чынам, АПК «АССА» - гэта гатовае рашэнне для правядзення аператыўных сацыялагічных і маркетынгавых апытанняў па методыцы CATI.

4. Групавая факусiраваная дыскусія – метад, які прадугледжвае вывучэнне глыбінных установак і шляхоў вырашэння пастаўленых задач, які дазваляе аналізаваць матывацыі паводзін людзей, іх чаканні, асаблівасці асабістага вопыту. Асноўнымі сферамі прымянення фокус-групавых даследаванняў з'яўляюцца:

  • сацыяльна-эканамічныя і палітычныя даследаванні (вывучэнне іміджу палітыкаў, адносіны да палітычных партый і рухаў, даследаванне прычын сацыяльнай напружанасці);
  • маркетынгавыя даследаванні (вывучэнне пераваг спажыўцоў, адносіны да рэкламы, ацэнка рынку паслуг, прагноз дынамікі рынку і г.д.). Варта адзначыць, што ў даследаваннях такога роду ІАЦ можа выступаць у ролі злучальнага звяна паміж прадстаўнікамі дзяржаўнага і прыватнага сектара;
  • сацыяльнае прагназаванне (дыягностыка сацыяльных праблем і мадэляванне развіцця сацыяльных працэсаў).

Акрамя названых базавых методык спецыялістамі сацыялагічнага ўпраўлення актыўна асвойваюцца магчымасці апытання грамадзян і экспертаў у сетцы Інтэрнэт. Таксама Цэнтрам вядзецца работа па ўдасканаленні комплексу прымяняльнай метадалогіі з мэтай адаптацыі традыцыйных тэхналогій збору даных да сучасных рэалій і асаблівасцей апытання грамадзян у нашай краіне.