Упраўленне сацыялагічных даследаванняў з'яўляецца адным са структурных падраздзяленняў Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Ва ўпраўленні працуюць прафесійныя сацыёлагі, матэматыкі – спецыялісты ў галіне апрацоўкі даных. Большасць з іх працуюць з моманту заснавання Цэнтра. Стабільны і зладжаны калектыў пастаянна развіваецца і ўдасканальваецца ў сваёй прафесійнай дзейнасці. Першапачаткова ўпраўленне спецыялізавалася на правядзенні пакватэрных апытанняў, аднак зараз за плячамі службы паспяховы вопыт ажыццяўлення экспертных, вулічных, тэлефонных і анлайн-апытанняў, глыбінных інтэрв'ю і фокус-груп.

З'яўляючыся даследчай структурай “поўнага цыкла”, упраўленне працуе над кожным праектам: ад распрацоўкі праграмы і інструментарыя да падрыхтоўкі падагульняючай справаздачы па выніках даследавання.

Прыярытэтнай сферай дзейнасці ўпраўлення з'яўляюцца даследаванні па даручэнні Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Але пры гэтым сярод заказчыкаў прысутнічаюць і іншыя органы дзяржаўнага кіравання, камерцыйныя і некамерцыйныя структуры.

Інфармацыю па пытаннях правядзення сацыялагічных даследаванняў для пабочных арганізацый можна даведацца па тэл. 8-017-226-67-55.