Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе набор супрацоўнікаў для правядзення апытанняў па месцы жыхарства насельніцтва ў г. Мінску. Асноўныя патрабаванні: камунікабельнасць, адказнасць, здольнасць выклікаць давер, выразная гаворка, вольны час. Асаблівасць працы заключаецца ў правядзенні апытанняў па зададзенай выбарцы: удзельнікі апытання адбіраюцца па полу і ўзросце, таксама задаюцца пэўныя параметры адбору дамоў і кватэр рэспандэнтаў. Гнуткі графік дазваляе сумяшчаць працу з вучобай або іншым месцам працы і праводзіць апытанне ў любы зручны час. Акрамя таго, інтэрв'юер самастойна можа выбіраць, у якім апытанні ўдзельнічаць, а ў якім – не, адпаведна павялічваючы або памяншаючы свой даход.

Кошт адной анкеты (бланка інтэрв'ю) – ад 4. руб. За адно апытанне магчыма апытаць да 30 чалавек і зарабіць больш за 100 руб.

Кантактныя тэлефоны:

  • 8-017-203-68-68
  • 8-029-877-74-68
  • 8-029-303-92-33

Тэлефанаваць з 14.00 да 18.00 (субота і нядзеля – выхадныя дні).